Маскоўская паліцыя абгарадзіла мемарыял на месцы забойства Барыса Нямцова

У пятніцу, 19 лютага, маскоўская паліцыя затрымала некалькі валанцёраў, якія ахоўвалі мемарыял на месцы забойства палітыка Барыса Нямцова.

Месца гібелі Барыса Нямцова / Znak.com

Месца гібелі Барыса Нямцова / Znak.com

Ужо некалькі гадоў на вялікі Маскварэцкі мост, дзе было здзейснена злачынства, добраахвотнікі прыносяць фатаграфіі Нямцова, кветкі і свечкі. Упершыню за гэты час мемарыял агарадзілі плотам, паведамляе Znak.com.
Відавочцы кажуць, што сілавікі наляцелі раптоўна і затрымалі двух валанцёраў — Карыну Старасціну і Аляксея Удодава, якія дзяжурылі на месцы. Іх павезлі ў АУС на падставе праверкі дакументаў.

Месца гібелі Барыса Нямцова / Znak.com

Месца гібелі Барыса Нямцова / Znak.com

Старасціна паведаміла, што валанцёры «нібыта перашкаджалі руху пешаходаў». Валанцёраў затрымліваюць не ўпершыню, але раней мемарыял ня абгароджвалі.
«Такога ніколі не было, — дадала Старасціна. — За ўсе шэсць гадоў, з моманту з'яўлення мемарыяла».
euroradio.pl