У Маскве затрымалі двух хлопцаў, якія былі ў вышуку за жнівеньскія акцыі пратэсту
У Маскве затрымалі беларусаў, якія былі абвешчаныя ў вышук за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў Брэсце, паведамляе tut.by са спасылкай на МУС.

Двое жыхароў Брэста (21 і 27 гадоў) з мінулага года былі ў міждзяржаўным вышуку за дзеянні ў жніўні ў Брэсце. Паводле інфармацыі МУС, малодшы з іх 10 жніўня на праспекце Машэрава «разбіраў лаўкі і будаваў барыкады», старэйшы ж 9 жніўня «аказаў гвалтоўны супраціў міліцыянтам».
Затрымалі іх расійскія паліцыянты, паводле інфармацыі брэсцкага ўпраўлення ГУБАЗІК, у студзені і лютым гэтага года.
Абвінавачаныя ўзятыя пад варту да экстрадыцыі ў Беларусь.