Масква прызнала ўкраінскія выбары ў Вярхоўную Раду
Мінулыя пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны адбыліся, лічаць ў Маскве.

«Мы чакаем афіцыйнага падвядзення вынікаў, пакуль ідуць даволі супярэчлівыя звесткі. Але ўжо цяпер ясна, што выбары, нягледзячы на даволі жорсткую і брудную кампанію, адбыліся», — сказаў «Інтэрфаксу» у панядзелак намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін.
«Той расклад сілаў, які пакуль вымалёўваецца, напэўна, дазваляе кіраўніцтву Украіны сур’ёзна заняцца рашэннем каранёвых праблем свайго грамадства», — адзначыў ён.
Паводле яго слоў, у новай Вярхоўнай Радзе неабходна будзе «наладзіць інклюзіўны дыялог з усім грамадствам, выйсці на наўпроставыя кантакты з прадстаўнікамі рэгіёнаў і імкнуцца да дыпламатычнага вырашэння праблем, да якіх прывялі дзеянні Кіева».