Матэвуш Маравецкі: Еўропа павінна даць салідарны адпор спробам дэстабілізацыі

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у інтэрв'ю BBC World News, што Еўропа павінна сумесна супрацьстаяць пагрозе з боку беларускага і расійскага рэжымаў.

Польскі прэм'ер падкрэсліў, што ў міграцыйным крызісе на польска-беларускай мяжы вінаваты не толькі рэжым у Мінску, але і Расія, паведамляе www.polskieradio.pl

Відавочна, што непасрэдным выканаўцам з’яўляецца рэжым Лукашэнкі ў Мінску, але ў яго ёсць спонсары, кіраўнікі ў Крамлі.

Кіраўнік польскага ўрада зазначыў, што Лукашэнка ўяўляе пагрозу для ўсяго Еўрасаюза. Паводле яго слоў, раптоўны вывад войск NАТO з Афганістана прымусіў жыхароў гэтай краіны спрабаваць патрапіць у Еўропу рознымі шляхамі.

Цяпер мы бачым, што новыя шляхі для нелегальнай міграцыі адкрыў Лукашэнка ды яго гаспадары.

Матэвуш Маравецкі дадаў, што крызіс, выкліканы Беларуссю і Расіяй, накіраваны на дэстабілізацыю Еўрасаюза.

Ён запэўніў, што Польшча з'яўляецца салідным чальцом Еўрасаюза, і лепш, чым Захад, разумее цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, Украіне і Расіі.

Мы можам папярэдзіць нашых сяброў у Заходняй Еўропе і дапамагчы ім лепш зразумець, што адбываецца вакол нас, таму што, магчыма, мы проста ўваходзім у новую эру дэстабілізацыі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: