Мэр Івана-Франкоўска заявіў аб удары па аэрапорце

Мэр Івана-Франкоўска Руслан Марцінкаў паведаміў аб ракетным удары па аэрапорце раніцай у нядзелю.

Аэрапорт Івана-Франкоўска, ілюстратыўнае фота

Аэрапорт Івана-Франкоўска, ілюстратыўнае фота

«Гэта быў ужо трэці ўдар па аэрапорце», — заявіў ён у эфіры «Украінскага радыё» (цытата па Інтэрфаксe-Украіна).
Аб першым удары па аэрапорце ў Івана-Франкоўску ўкраінскія ўлады паведамлялі 24 лютага. Мінабароны Расіі пакуль не пракаментавала гэтае сцвярджэнне.
Ракетны ўдар адбыўся літаральна праз 10 хвілін пасля адбою паветранай трывогі, сцвярджае мэр.
Раней улады Львоўскай вобласці заявілі аб авіяўдары па Явараўскім ваенным палігоне ў 30 кіламетрах ад Львова. Агенцтва Reuters называе гэта «самым заходнім нападам» за час уварвання. На захад краіны эвакуіраваліся многія ўкраінцы, адтуль яны рухаюцца ў Польшчу, каб знайсці прытулак.