«Мэсэнджэрам карыстаюцца тэрарысты»

У Тэгеране заявілі, што мэсанджарам карыстаюцца тэрарысты, таксама праз яго распаўсюджваюць дзіцячую парнаграфію і прадаюць наркотыкі. Павел Дураў заявіў, што адміністрацыя Telegram блакуе супрацьпраўны кантэнт.

Фота: Hillary / flickr.com

Фота: Hillary / flickr.com

У Іране адбылося пасяджэнне савета пры пракуроры Тэгерана, на якім было заяўлена, што ўлады заводзяць крымінальную справу супраць мэнэджмэнту мэсэнджэра Telegram. Пра гэта паведамляе іранскае агенцтва ISNA.

Мэсэнджэрам карыстаюцца тэрарыстычныя арганізацыі накшталт «Ісламскай дзяржавы», а таксама злачынныя групы, заявілі ў іранскай пракуратуры.

Пракурор Тэгерана Абас Джафар Далатабадзі заявіў, што Telegram выкарыстоўваюць для распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі, а таксама для гандлю наркотыкамі і людзьмі, удакладнілі ў ведамстве.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў напісаў у Twitter, што здзіўлены паведамленнях аб узбуджэнні справы ў Іране. «Мы актыўна блакуем тэрарыстычны і парнаграфічны кантэнт у Іране. Думаю, прычыны [распачынання справы] крыюцца ў іншым», — напісаў ён.

У іншым твіце Дураў паведаміў, што звязаўся з мадэратарамі Telegram. Яны распавялі, што кожны дзень блакуюць больш за тысячу каналаў, чатаў і ботаў з парнаграфічным ці тэрарыстычным кантэнтам.

Паводле tut.by