Міністр абароны Польшчы заявіў, што ёсць доказы выбухаў на борце самалёта Качынскага
Антоні Мацярэвіч заявіў, што былі знойдзеныя доказы, якія сведчаць пра два выбухі на борце прэзідэнцкага самалёта Ту-154М. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
![4e843b43_7d5a_42eb_99b7_e1b5c907ae50_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg 4e843b43_7d5a_42eb_99b7_e1b5c907ae50_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/4e843b43_7d5a_42eb_99b7_e1b5c907ae50_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што падчас працы прызначанай ім камісіі па расследаванні смаленскай катастрофы былі знойдзеныя доказы, якія сведчаць пра два выбухі на борце прэзідэнцкага самалёта Ту-154М. Прэзідэнцкі лайнер разбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам. У авіякатастрофе загінула 96 асобаў, у тым ліку прэзідэнцкая пара.
Антоні Мацярэвіч абвінаваціў папярэднюю камісію, якая займалася расследаваннем смаленскай катастрофы, у фальсіфікацыі дадзеных. Паводле яго, камісія пры папярэдняй уладзе спрабавала не дапусціць распаўсюджвання версіі выбуху.
«Мы маем экспертызу, яна захавалася ў матэрыялах камісіі Мілера (папярэдняя камісія — РС). І мы можам пацвердзіць, што відавочным чынам былі ідэнтыфікаваныя два выбухі. Яны дакладна апісаныя: іх дыямэтр і месца ўзнікнення», — сказаў палітык у эфіры Польскага радыё.