Міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі стала жанчына
У Вялікабрытаніі змяніўся мністр замежных спраў, паведамляе «Еўрарадыё».
У Вялікабрытаніі змяніўся мністр замежных спраў. Гэтую пасаду пакінуў Дамінік Рааб. Ён — адзін з самых уплывовых палітыкаў у свеце, якія настойвалі на нелегітымнасці Аляксандра Лукашэнкі і асуджалі гвалтоўнае задушэнне беларускіх пратэстаў.
Дарэчы, Дамінік Рааб пайшоў на павышэнне — стаў віцэ-прэм'ерам, лордам-канцлерам і міністрам юстыцыі. Гэта адна з самых высокіх пасад у брытанскім урадзе.
Міністаркай замежных спраў і міжнароднага развіцця замест Рааба будзе Элізабэт Трас. Дагэтуль яна займала пасаду міністаркі па міжнародным гандлі. Атрымаўшы новую пасаду, Трас таксама застанецца міністаркай па справах жанчын і раўнапраўя — ёсць у брытанскім урадзе і такая пасада.