«Мінск-3» не вытрымлівае нагрузкі. У планах новы аэрапорт

Калі патокі авіяпасажыраў у Літве і надалей будуць хутка расці, то ў краіне можа быць пабудаваны зусім новы аэрапорт.

ryanair_rajnejr.jpg


Пра гэта delfi.lt распавёў міністр транспарта і камунікацый Літвы Рокас Масюліс.
Новы аэрапорт, паводле яго слоў, з'явіцца паміж Вільнюсам і Каўнасам, і там змогуць прызямляцца вялікія лайнеры. Праўда, у гэтым выпадку аэрапорт у Вільнюсе можа чакаць сумны лёс, і не выключана, што ён зачыніцца назаўжды.
Пытанне, ці сапраўды Літва мае патрэбу ў збудаванні новага аэрапорта, будзе прымацца толькі ў 2022 годзе, але пошукі месца для яго будуць весціся загадзя. "Можна спадзявацца, што новы аэрапорт будзе пабудаваны ў перыяд паміж 2030 і 2035 гадамі", — адзначыў Р.Масюліс. Міністр адзначыў, што аэрапорт мусіць размяшчацца паміж Вільнюсам і Каўнасам, але ў той жа час быў звязаны і са станцыяй "Rail Baltica".
Калі будзе прынята рашэнне пабудаваць новы аэрапорт, Вілнюскі аэрапорт будзе чакаць сумны сцэнар закрыцця. "Таму што калі ён не будзе зачынены, то ніхто не стане лётаць у новы", — адразу удакладніў міністр і сказаў, што сёння ў Вільнюскага аэрапорта ёсць адзін, але істотны недахоп — абмежаваныя магчымасці развіцця.
Мяркуецца, што новы будынак будзе выглядаць зусім не так, як сёння выглядаюць аэрапорты Літвы. "Плануецца, што дызайн будзе інавацыйным і, прыбыўшы ў новы аэрапорт, вы зможаце адчуць сябе як у тэхналагічна новай краіне. Злучэнне стане значна больш зручным, не спатрэбіцца праходзіць праз лабірынт аэрапорта. Багажная зала будзе без калон і добра праглядацца", — абяцае міністр. Ён таксама прывёў адзін прыклад з магчымых новых тэхналагічных рашэнняў: "Дапусцім, тыя, хто будзе ехаць з чыгуначнага вакзала Вільні ў новы аэрапорт, зарэгістравацца на авіярэйс змогуць прама на чыгуначным вакзале і ехаць без багажу", — сказаў ён, паабяцаўшы, што паездкі хуткаснымі цягнікамі з Вільні ў аэрапорт зоймуць усяго 10-20 хвілін.
Плануецца, што ў новым аэрапорце будзе адна ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 3,2 км або 3,5 км, на якой змогуць без абмежаванняў прызямляцца вялікія самалёты.