Місія АБСЕ пачне працу на ўкраінска-расійскай мяжы

У сераду місія Арганізацыі па Бяспекі і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) пачне сваю працу ў раёне расійска-украінскай мяжы. Як перадае Agence France-Presse, у склад першай групы місіі ўвойдзе тры чалавекі.



osce_ua.jpg

У арганізацыі пацвердзілі, што прынялі запрашэнне Расіі правесці маніторынг сітуацыі на межах. 
«У якасці падрыхтоўкі і ў рамках кансультацый з нагоды мандата і паўнамоцтваў місіі назіральнікаў АБСЕ, арганізацыя накіруе ацэначную місію ў складзе трох прадстаўнікоў сакратарыята АБСЕ на прапускныя пункты Данецк і Гукава на расійска-украінскай мяжы», — паведамілі ў прэс-службе АБСЕ. 
У склад першай групы ўвойдуць прадстаўнікі Цэнтра прадухілення канфліктаў АБСЕ, з аддзела бяспекі межаў, з дэпартамента, які займаецца пытаннем транснацыянальных пагроз, а таксама дэпартамента па забеспячэнні бяспекі.
5.ua