Moderna ў верасні пачне выпрабаванні вакцыны ад ВІЧ

Moderna ў верасні пачне выпрабаванні вакцыны ад ВІЧ. Прыняць удзел у даследаванні змогуць людзі ад 18 да 50 гадоў.

1_18_2.jpg


Фармацэўтычная кампанія Moderna, якая з’яўляецца распрацоўшчыкам вакцыны ад каронавіруса, рыхтуецца да першага этапу клінічных выпрабаванняў яшчэ аднаго прэпарата — вакцыны ад ВІЧ. Даследаванне павінна пачацца ў верасні, паведамляецца на партале Нацыянальнай бібліятэкі ЗША ў медыцыне аб клінічных выпрабаваннях, піша zn.ua.

На першым этапе распрацоўшчыкі будуць праводзіць рандамізаванае адкрытае даследаванне сярод неінфікаваных дарослых людзей без сур’ёзных захворванняў і ацэньваць бяспеку прэпаратаў мРНК-1644 і мРНК-1644v2-Core.

Прыняць удзел у даследаванні змогуць людзі ад 18 да 50 гадоў, у групу адбяруць 56 чалавек. Арыенціровачная дата пачатку даследавання — 19 верасня гэтага года, а канец — 1 мая 2023-га.

Вакцына ад віруса імунадэфіцыту чалавека, верагодна, будзе працаваць гэтак жа, як і вакцына ад СOVID-19. У аснове вакцыны мРНК-1644 — тэхналогія з малекулай матрычнай РНК, у якой запісаная інфармацыя аб антыгене, які з’яўляецца ўзбуджальнікам захворвання.

Акрамя Moderna, тэхналогію стварэння мРНК-вакцын выкарыстоўвае і амерыкана-нямецкая Pfizer/BioNTech. Яе распрацоўвалі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, але да пандэміі каронавіруса ніколі не выкарыстоўвалі ні ў адной ухваленай вакцыне.

Па словах генеральнага дырэктара Moderna Стэфана Бенселя, менавіта поспех мРНК-вакцыны супраць каронавіруса заахвоціў кампанію працягнуць праграмы па даследаванні прафілактычных вакцын.

«Мы аб'яўляем пра тры новыя праграмы вакцынацыі, якія тычацца сезоннага грыпу, ВІЧ і віруса Ніпах. Некаторыя з іх абышлі традыцыйныя намаганні па вакцынацыі, і ўсе яны, на нашу думку, могуць быць вырашаны пры дапамозе нашай тэхналогіі мРНК», — цытуе Бенселя Clinical Trials Arena.