«Мугабэ павінен сыйсці!» (фота)

У Зімбабвэ тысячы людзей 18 лістапада выйшлі на марш з патрабаваннем, каб прэзідэнт краіны Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку.

322543.jpg


Адзначаецца, што ў акцыі пратэсту бяруць удзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Пратэстоўцы выйшлі ў цэнтр Харарэ з нацыянальнымі сцягамі і плакатамі з заклікам да Мугабэ скласці паўнамоцтвы.
Як перадае EWN, акцыі пратэсту ў падтрымку адстаўкі Мугабэ чакаюцца і ў іншых гарадах. Туды накіроўваюцца аўтобусы з пратэстоўцамі.


Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ ўпершыню з'явіўся на публіцы пасля змяшчэння пад хатні арышт у выніку ўладкованага ваеннымі дзяржаўнага перавароту, факт якога яны адмаўляюць.
Раней паведамлялася, што ваенныя Зімбабвэ ўзялі пад варту прэзідэнта краіны і яго сям'ю, міністра фінансаў
Ігнасіуса Чомбэ, заблакавалі дарогі да ўрадавых будынкаў, будынкаў парламента і судоў у Харарэ, а таксама захапілі будынак дзяржаўнай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі.
Паводле замежных СМІ, фота EWN, EPA/UPG