Прэзідэнта Зімбабвэ адхілілі з пасады кіраўніка кіроўнай партыі

Прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ, затрыманага ваеннымі, адхілілі з пасады кіраўніка кіруючай партыі краіны — зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюза (ZANU-PF). Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на сяброў партыі.

Фота: http://vokrugsweta.ru

Фота: http://vokrugsweta.ru

Па словах суразмоўцаў агенцтва, пост Мугабэ заняў Эммерсан Мнангагва, які да 7 лiстапада займаў пасаду віцэ-прэзідэнта краіны (быў адхілены). Менавіта Мнангагва, як раней пісала газета The New York Times, можа стаць новым прэзідэнтам Зімбабвэ.
Раней СМІ паведамілі аб магчымых уцёках прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ са сваёй рэзідэнцыі ў сталіцы краіны-Харарэ, у якой ён знаходзіўся «пад аховай» арміі Зімбабвэ.
Нагадаем, у ноч на 15 лістапада ў Зімбабвэ адбыўся дзяржаўны пераварот. Вайскоўцы затрымалі прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ, яго жонку Грэйс, а таксама міністра фінансаў Ігнейшуса Чомбэ.
93-гадовы Роберт Мугабэ кіраваў краінай з 1988 года. Заходняя прэса называла яго «найстарэйшым дыктатарам свету».
Паводле novayagazeta.ru