Мурад Амрыеў: Зараз я з сям'ёй. У нас усё ў парадку

Маналог байца MMA Мурада Амрыева, якога гвалтам вярнулі ў Чачню, адкуль ён збег з-за катаванняў.

Фота з фейсбука Konstantin Gusev

Фота з фейсбука Konstantin Gusev

У ноч на 10 чэрвеня чачэнская паліцыя адпусціла пад падпіску аб нявыездзе Мурада Амрыева. У 2013 годзе чэмпіён свету па MMA бег з Чачні ў Украіну, заявіў, што яго катавалі ў паліцыі, але ў 2017 годзе зноў апынуўся ў Расіі. Яго затрымалі па падазрэнні ў падробцы дакументаў, аднак Амрыеў збег у Беларусь, баючыся, што яго вернуць у Чачню, дзе яму пагражалі «кроўнай помстай». 8 чэрвеня Беларусь перадала Амрыева Расіі, неўзабаве паліцэйскія адвезлі яго ў Чачню. «Медуза» датэлефанавалася да Амрыева, які раніцай 10 чэрвеня даў прэс-канферэнцыю ў Грозным.
Зараз я з сям'ёй, у нас усё ў парадку. З таго часу, як мяне перадалі паліцэйскім, ніхто да мяне сілу не ўжываў і словам не пакрыўдзіў. Вядома, уся гэтая сітуацыя была велізарным стрэсам для мяне. Яна парушыла мае і спартыўныя планы, і жыццёвыя, але ніякай пагрозы цяпер няма ні для мяне, ні для сям'і. Гэта я вам кажу шчыра, без нейкага ціску.
Я знаходжуся пад падпіскай аб нявыездзе па справе аб выкарыстанні падробных дакументаў (у пашпарце Амрыева ёсць памылка друку ў даце нараджэння), але я ўжо даў паказанні, і мне сказалі, што з вышуку мяне цяпер будуць паступова прыбіраць. Калі здымуць падпіску я не ведаю, але сказалі, што гэта будзе даволі хутка. Што будзе пасля гэтага і застануся я ў Чачні, пакуль не ведаю. Нават не думаў пакуль. Напэўна, калі здымуць падпіску, я змагу кудысьці паехаць, але пакуль не ведаю.
З боку ўлады з намі ўжо звязаліся. Мы сустрэліся, пагаварылі, яны пацікавіліся, як я даехаў. Усё было вельмі па-добраму. Ніякага ціску з іх боку на мяне няма. [Каб мяне прасілі] не гаворыць чагосьці ці яшчэ што-то — такога няма.
Пра сітуацыю, якая была ў 2013 годзе (Амрыеў заяўляў, што тады яго катавалі чачэнскія паліцэйскія), я пакуль казаць не хачу. На гэтыя пытанні адказваць не буду. Увогуле пра гэтую ўсю сітуацыю казаць цяпер не хачу. Як і пра паліцэйскага ў Бранску (Амрыеў казаў, што пазнаў у ім таго, хто катаваў яго ў 2013 годзе ў Чачні). Давайце пра гэта ўсё я вам потым раскажу. Пазней.

meduza.io