У Расіі застрэлілі ўдзельніка вайны ў Чачні, які забіў чатырох чалавек
Мужчына, які адкрыў стральбу ў падмаскоўным Кратаве, забіты. Гэта пацвердзілі ў МУС. У ходзе спецаперацыі пацярпелі чатыры спецназаўцы, ніхто з мясцовых жыхароў не пацярпеў.
![На месцы падзеяў у Кратаве На месцы падзеяў у Кратаве](/img/v1/images/xw_1415533.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На месцы падзеяў у Кратаве
Раней стала вядома, што 50-гадовы мужчына адкрыў стральбу па мінакам са свайго дома і забіў двух чалавек, тры чалавекі параненыя. Затым на тэрыторыі домаўладання былі знойдзены целы яшчэ двух забітых.
Байцы Расгвардзіі пачалі штурм дома, мужчына адстрэльваўся, ён таксама кінуў у паліцэйскіх дзве гранаты.
Нагодай для пачатку стральбы стаў бытавой канфлікт, магчыма, сварка ў сям'і ці з суседзямі, паведаміла МК крыніца ў праваахоўных органах. Паводле яе слоў, злачынец, паводле папярэдніх дадзеных, знаходзіўся пад уздзеяннем стымулюючых рэчываў:«Гэта можа быць праявай белай гарачкі».
Паведамляецца таксама, што раней мужчына служыў у Чачні. Пазней стрэлак змог пакінуць ачэплены будынак і схавацца ў лесапаласе. На месца здарэння прыбыў начальнік Галоўнага ўпраўлення МУС па Маскоўскай вобласці Віктар Павукоў.
Паводле «Эхо Москвы»