МУС пасля затрыманняў актывістаў Маршу міру паведаміла пра узмоцненае патруляванне вуліц

Патруляваць вуліцы Харкава будуць браняваныя аўтамабілі. Пра гэта паведамілі ў абласным МУС.



1510291.jpg

"Прынята рашэнне задзейнічаць у патруляванні вуліц горада браняваныя аўтамабілі, якія належаць аўтапарку міліцыі. Бронетэхніку праваахоўнікі звычайна выкарыстоўваюць падчас нясення службы на блокпостах, а з сённяшняга дня яна будзе прыцягвацца да патрулявання тэрыторыі горада", — гаворыцца ў паведамленні.

Сёння міліцыя разагнала антыўкраінскі Марш міру, затрымала 23 актывістаў мітынгу. Па дадзеных сілавікоў, з мітынгоўцамі ў міліцыі правядуць "прафілактычныя гутаркі" і складуць пратаколы.

Міліцыя супраць мітынгу ў Харкаве — відэа

У ліку затрыманых і галоўная харкаўская камуністка, экс-нардэп Ала Аляксандраўская.

Учора Харкаўскі гарсавет забараніў Марш міру. Як адзначаў намеснік харкаўскага мэра Ігар Церахаў, мясцовае СБУ атрымала пацверджанне таго, што марш камуністаў "будзе выкарыстаны неканструктыўнымі сіламі" для стварэння розных канфліктаў.

Паводле Корреспондент.net