«Мы, палякі, заўсёды будзем памятаць пра Катынь»

13 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства.

unnamed_140.jpg


13 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства. Роўна 30 гадоў таму назад Савецкі Саюз прызнаўся ў здзяйсненні гэтага злачынства. У спецыяльным камюніке ТАСС было афіцыйна пацверджана, што польскія ваеннапалонныя былі расстраляныя ўвесну 1940 года органамі НКУС.


З нагоды чарговай гадавіны гэтай трагічнай даты прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся з пасланнем да народу.
«Мы, палякі, заўсёды будзем памятаць пра Катынь», – зазначыў кіраўнік краіны. Ён напісаў, што цяпер, у 80-ю гадавіну гэтага злачынства, з-за эпідэміі каранавіруса гэтая дата адзначаецца ў віртуальнай форме. Паводле прэзідэнта, «Катынь застаецца сімвалам, без якога немагчыма зразумець гісторыі Польшчы».
У пасланні Анджэй Дуда падкрэсліў, што назва Катынь «нагадвае пра звыш 20 тыс. нашых суайчыннікаў, забітых НКВД у выніку генацыду». Польскі прэзідэнт нагадаў, што ахвярамі сталінскага злачынствы сталі ваеннапалонныя і палітвязні: мабілізаваныя афіцэры запасу Войска Польскага, салдаты Корпуса памежнай аховы, супрацоўнікі Дзяржаўнай паліцыі і чыноўнікі. «Гэта былі людзі рознага веравызнання, грамадзянскіх прафесій і поглядаў, якія прадстаўлялі сабой эліту адроджанага народа», – напісаў Анджэй Дуда.
Закончыў Анджэй Дуда пасланне словамі: «Гонар і слава героям! Вечная памяць загінулым за незалежную Польшчу!».
Віртуальнае адзначэнне трагічнай даты можна ўбачыць тут.
polskieradio.pl