МЗС прапанаваў Пуціну выслаць з Расіі 35 амерыканскіх дыпламатаў

МЗС Расіі ўнёс прапановы прэзідэнту Уладзіміру Пуціну абвясціць 35 амерыканскіх дыпламатаў у Расіі персонамі нон грата. 

Будынак МЗС РФ. Фота Канстанцін Какошкін / Globallookpress.com

Будынак МЗС РФ. Фота Канстанцін Какошкін / Globallookpress.com

Пра гэта ў пятніцу, 30 снежня, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, перадае ТАСС.
Па словах міністра замежных спраў, з Расіі  прапануецца выслаць 31 супрацоўніка Пасольства ЗША ў Маскве і чатырох супрацоўнікаў генконсульства ў Санкт-Пецярбургу.
За дзень да гэтага ўлады ЗША прынялі рашэнне на працягу 72 гадзін выслаць 35 расійскіх дыпламатаў, а таксама закрыць доступ да двух аб'ектах адпачынку, якімі яны карысталіся. Такія меры сталі «адказам на прыгнёт амерыканскіх дыпламатаў у Маскве з боку расейскіх уладаў».