На Charlie Hebdo падалі ў суд з-за карыкатур на ахвяраў землятрусу
Мэрыя італьянскага горада Аматрыча, які моцна пацярпеў у выніку землятрусу ў канцы жніўня, падала ў суд на французскі сатырычны часопіс «Charlie Hebdo» з-за карыкатур на ахвяр трагедыі. Прычынай іску сталі малюнкі, на якіх жыхары горада, у гонар якога названы знакаміты соус "аматрычана", намаляваныя пахаванымі пад пластамі лазанні.
Пасольства Францыі ў Рыме выступіла з заявай, у якой гаворыцца, што ўлады краіны не маюць дачынення да публікацыі карыкатур.
"Гэта грубая, бессэнсоўная і бессаромная абраза ахвяр катастрофы. Крытыка, нават у сатырычнай форме, з'яўляецца непарушным правам грамадзян Францыі і Італіі, аднак не ўсё можа быць сатырай, і ў дадзеным выпадку гэтыя карыкатуры абражаюць памяць ахвяраў землятрусу і горад Аматрыча”, — заявіў адвакат Марыё Чыкеці, які прадстаўляў іск, паведамляе ВВС.
Падставай для разбіральніцтва стала карыкатура на ахвяраў землятрусу ў нумары ад 31 жніўня, аўтар якой абыграў тэму нацыянальных італьянскіх страў. На малюнку пацярпелыя ад падземных штуршкоў — выпацканыя ў крыві мужчына і жанчына — былі прадстаўлены як «паста ў таматным соусе» і «запечаная паста». Гара трупаў была стылізавана пад лазанню. На другой карыкатуры, да якой мэрыя таксама высунула прэтэнзіі, змяшчаецца намёк на тое, што ў разбурэнні дамоў вінаватая італьянская мафія, паведамляе lenta.ru
Нагадаем, землятрус магнітудай 6,2 моцна разбурыла горад Аматрыча і два іншых гарадкі, размешчаныя ў гарах на паўночны ўсход ад Рыма. У выніку падземных штуршкоў загінулі 295 чалавек.
Карыкатуры часопіса “Charlie Hebdo” нярэдка выклікалі крытыку і скандалы. У студзені мінулага года пасля публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда на рэдакцыя часопіса быў здзейснены напад ісламскіх радыкалаў, былі забітыя дзесяць супрацоўнікаў і два паліцэйскіх.
У верасні мінулага года шмат каго абурылі сатырычныя малюнкі “Charlie Hebdo” на тэму мігрантаў, а праз два месяцы пасля гэтага новую хвалю абурэння выклікалі карыкатуры на катастрофу расійскага лайнера А-321 у Егіпце.