На грамадскіх пратэстах у Нью-Ёрку заўважаны Зянон Пазняк
Як паведамляе Радыё Свабода, у Нью-Ёрку адбыўся пратэст супраць расійскай агрэсіі

Пратэст адбываўся перад будынкам часовага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў ААН.
Прадстаўнікі ўкраінскай, беларускай і іншых дыяспар ЗША 1 снежня сабраліся разам, каб выказаць пратэст супраць расійскай агрэсіі ў Азоўскім моры і захопа ўкраінскіх судоў і маракоў.
Чытайце таксама: Да амбасады Расіі ў Мінску прынеслі папяровыя караблікі
На акцыі прысутнічаў Зянон Пазняк.
