Пуцін: цяперашняе кіраўніцтва Украіны — гэта «партыя вайны»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў дзейную ўкраінскую ўладу «партыяй вайны». Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту «Вялікай дваццаткі» ў Буэнас-Айрэсе, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на РИА Новости.

news.rambler.ru

news.rambler.ru

«Цяперашняе кіраўніцтва Украіны — гэта „партыя вайны“, пакуль яно ва ўладзе, ваенныя дзеянні будуць працягвацца», — сказаў ён. Пуцін адзначыў, што яго засмучае адсутнасць у Кіева зацікаўлення ўрэгуляваць сітуацыю ў Данбасе і інцыдэнт з украінскімі караблямі ў Керчанскім праліве.
Расійскі лідар звярнуў увагу на тое, што Кіеў увёў ваеннае становішча ў краіне напярэдадні выбараў. «Для чаго? Натуральна для таго, каб абмежаваць грамадзянскія правы і свабоды, абмежаваць палітычную дзейнасць у краіне. Але што яшчэ горш, бо ўвялі гэтае ваеннае становішча ў 10 абласцях — якраз у тых, у якіх дзейны прэзідэнт не карыстаецца асаблівай падтрымкай і дзе яго палітыка не знаходзіць аднадушнай ухвалы. Гэта значыць, што дзейнае кіраўніцтва Украіны сваімі рукамі падзяліла краіну — на добранадзейных і не вельмі», — заявіў ён.
Пуцін паабяцаў, што Масква не будзе ўводзіць люстраных абмежаванняў для ўкраінскіх грамадзян, а, наадварот, пойдзе шляхам лібералізацыі побыту грамадзян Украіны ў Расіі і лібералізацыі атрымання імі расійскага грамадзянства.
Пуцін расказаў, што не адмаўляецца ад кантактаў на найвышэйшым узроўні з украінскім калегам Пятром Парашэнкам, хоць «мець зносіны складана, проста незразумела, пра што гаварыць», — рэзюмаваў расійскі прэзідэнт.