На Кубе ў дзікай прыродзе з'явілася новая парода кароў

Здзічэлыя каровы і быкі жывуць у групах і, як правіла, не нападаюць на чалавека за рэдкім выключэннем, калі абмяжоўваюць іх свабоду.

Фота: Ramon Espinosa

Фота: Ramon Espinosa


Здзічэлыя за сотні гадоў вольнага жыцця на захадзе Кубы хатнія каровы і быкі ўтварылі новую пароду жуйных жывёл, якая істотна адрозніваецца ад іх суродзічаў у любой іншай кропцы свету. Як паведаміла газета Granma да такой высновы прыйшлі спецыялісты нацыянальнага парку Гуанаакабібес ля заходняй ускраіны выспы.

Парнакапытныя, некалі завезеныя іспанскімі каланізатарамі, а потым кінутыя на волю лёсу, з часам зменшыліся ў памерах. Вымя самак стала маленькім, і малака ў ім ледзь хапае на кармленне цялятаў. Рогі завастрыліся і скараціліся, каб, як патлумачылі біёлагі, не заблытвацца ў галінках дрэў. Таму, у адрозненне ад хатніх кароў, якія мірна шчыпаюць траву на раллях, гэтым жывёлам, якія трапілі ў варожае для іх асяроддзе, даводзіцца ў літаральным сэнсе змагацца за выжыванне.
Каровы навучыліся харчавацца лістотай, ліянамі і насеннем, а таксама адшукваць ваду ў пустэчах горных парод. Прычым яны настолькі паспяхова выяўляюць прэсную ваду, што знаходзяць яе крыніцы нават на дне мора. І каб напіцца, дабіраюцца да іх уплаў.

Здзічэлыя каровы і быкі жывуць у групах і, як правіла, не нападаюць на чалавека за рэдкім выключэннем, калі абмяжоўваюць іх свабоду. Яны не даюць заганяць сябе за агароджу, а ў няволі становяцца агрэсіўнымі і адмаўляюцца ад ежы. Выкліканая няволяй лютасьць звычайна прыводзіць да разрыву сэрца.
Паводле tass.ru