На Мадагаскары знойдзеныя абломкі лайнера MH370

Новыя абломкі пасажырскага самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines, які знік вясной 2014 года пасля вылету з Куала-Лумпура, выяўленыя на ўсходзе Мадагаскара.

Фота blog.sina.com.cn

Фота blog.sina.com.cn


Яны былі знойдзеныя адвакатам з Сіэтла Блэйн Гібсанам, які раней таксама выявіў абломкі "Боінга" ў суседнім Мазамбіку.

 

Адзін са знойдзеных абломкаў нагадвае крэсла ў салоне самалёта, а другі можа быць часткай ашалёўкі крыла лайнера, паведамляе ВВС.

 

Гібсан паведаміў, што адправіў фатаграфіі сваіх знаходак спецыялістам з Аўстралійскага бюро транспартнай бяспекі (ATSB) і малайзійскіх уладам.

 

Ён таксама заявіў, што гатовы перадаць абломкі ўладам Мадагаскара.

 

Раней прадстаўнікі ATSB паведамілі, што вывучаюць абломкі, знойдзеныя на востраве Кенгуру на поўдні Аўстраліі, якія, як мяркуецца, таксама могуць належаць знікламу лайнеру.

 

Самалёт Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін, 8 сакавіка 2014 года знік праз 40 хвілін пасля вылету, калі знаходзіўся над Паўднёва-Кітайскім морам.