На парахавым заводзе ў Пермі адбыўся выбух. Там вырабляюць снарады для «Градаў»

У Пермі загарэўся парахавы завод, які вырабляе снарады і рухавікі для ракет, што ляцяць ва Украіну. Паведамляецца, што жыўцом згарэлі два супрацоўнікі.

ppz_front_1024x626.jpg


Пад заваламі могуць заставацца яшчэ чатыры чалавекі. Прычым гэта ўжо другі пажар на прадпрыемстве за паўгода: у пачатку траўня таксама загінулі двое.

photo_2022_10_23_10_14_49.jpg


Паведамляецца, што завод працаваў у тры змены. З-за вайны прыйшлося нават павялічыць штат на 350 чалавек. Там вырабляюць зарады да сістэм залпавага агню «Град», «Смерч» і комплексаў СПА.