На саміце ў Катары не дамовіліся пра скарачэнне нафтаздабычы

Саміт нафтаздабываючых краін у Катары завяршыўся безвынікова. Перашкодай стала пазіцыя Ірана — краіны, якая нядаўна вярнулася на сусветны нафтавы рынак пасля адмены шматгадовых санкцый. Рынкі на гэта адрэагавалі адразу: нафта патаннела на 7%.

Фота www.nowosib.com

Фота www.nowosib.com


Краіны — удзельніцы сустрэчы не здолелі дасягнуць пагаднення аб скарачэнні ўзроўню здабычы, што магло б дапамагчы падняць цану на нафту, зніжэнне якой працягваецца ўжо два гады, паведамляе ВВС.
Іран адмовіўся скарачаць нафтаздабычу і не прыслаў міністра нафтаздабываючай галіны на сустрэчу.
Сірыя таксама была не гатовая пайсці на скарачэнне аб'ёмаў здабычы.
У сувязі з гэтым міністр энергетыкі Катару заявіў, што ўдзельнікам неабходна больш часу на развагі.
За апошнія некалькі тыдняў цэны на нафту сталі расці, часткова на фоне навін аб тым, што перамовы ў Катары могуць пацягнуць за сабой зніжэнне здабычы.
Сёння, 18 красавіка, цана нафты маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2016 г. на адкрыцці таргоў на Лонданскай біржы ўпала на 7% да $ 40,1 за барэль на фоне дамоўленасцей у Катары.

Пры гэтым нафта маркі WTI ўпала на 6,8% і склала $ 36,61 за барэль, паведамляе ТАСС.