На біржах Кітая ўпершыню ў гісторыі аўтаматычна спыніліся таргі

У Кітаі ў пачатку 2016 года была ўведзена сістэма аўтаматычнага прыпынення таргоў.



1440763151_2788.jpg

Фота Reuters

У Кітаі на Шанхайскай і Шэньчжэнскай фондавых біржах прыпыненыя таргі з-за рэзкага падзення фондавых індэксаў. Падзенне кітайскіх індэксаў адчуваецца і ў іншых краінах Азіі, паведамляе ВВС.

Да 15 гадзін па мясцовым часе індэкс CSI300, які складаецца на аснове паказчыкаў акцый 300 вядучых кампаній Кітая, упаў адразу на 7 працэнтных пунктаў. Рэзкае падзенне прывяло ў дзеянне сістэму аўтаматычнага прыпынення таргоў. Да канца панядзелка кітайскія біржы працаваць не будуць.

Сістэма аўтаматычнага прыпынення таргоў была ўведзена ў пачатку 2016 года і спрацавала ўпершыню ў гісторыі.

Эксперты звязваюць падзенне акцый з недастаткова высокім ростам індустрыяльных паказчыкаў Кітая: напярэдадні новага года некалькі незалежных кампаній выпусцілі даследаванні, у якіх прадказвалася далейшае падзенне прамысловай вытворчасці ў Кітаі.

Акрамя таго, фактарам у падзенні стала чаканне адмены забароны на продаж акцый найбуйнейшых кампаній, што была ўведзена пасля моцнага запаволення росту кітайскай эканомікі і дэвальвацыі юаня гэтым летам.

Эфект ад падзення ў Кітаі адчуваецца на такійскай біржы, дзе індэкс Nikkei упаў прыкладна на 3%.

Мінулым летам падзенне біржавых індэксаў у Кітаі прывяло да абвалу каціровак ва ўсёй Азіі і сур'ёзных эканамічных наступстваў для рэгіёну і звязаных з ім краін.

unian.net