На чыгунцы ў Данецкай вобласці за суткі адбылося сем выбухаў
Так, напрыклад, чыгуначнікі паведамілі пра пашкоджанні чыгункі на перагонах "Горлаўка — Панцеляймонаўка" і "Горлаўка — Новабахмутаўка".
Фота — wikimedia.org
У абодвух выпадках выбух пашкодзіў высакавольтныя апоры, якія перакрылі шлях. Дадаткова разбураныя 70 і 15 сантыметраў чыгуначных рэек.
Ва ўсіх выпадках пацярпелыя адсутнічаюць. Рух цягнікоў праз перагоны прыпынены. Ідуць рамонтныя работы, піша УНІАН.
Зранку 25 чэрвеня адбыліся выбухі на трох участках чыгункі ў горадзе Горлаўка. У двух выпадках збою ў руху цягнікоў не было. У трэцім выпадку выбух пашкодзіў чатыры метры рэек чыгункі на перагоне "Дэлііўка — Нікітаўка". Рух цягнікоў на перагонах прыпынены. Пацярпелых няма.