На музыкаў з Bloodhound Gang напалі казакі
У бізнэс-зале аэрапорта Анапы да амерыканскіх музыкаў з рок-групы Bloodhound gang падышлі пяцёра казакоў. «Пасля кароткай слоўнай сваркі пачалася бойка, — распавёў супрацоўнік аэрапорта. — Супрацоўнікі паліцыі адразу паспрабавалі разняць іх. Казакі спрабавалі задушыць бас-гітарыста амерыканскім сцягам, пасля няўдалай спробы сцяг быў парваны на вачах у музыкаў».
Сцвярджаецца, што інцыдэнт зафіксаваны на відэазапісы:
Расійскія ўлады адмянілі выступ гурта на фестывалі Kubana, калі стала вядома, што на канцэрце ў Адэсе басіст Джарэд Хасселхоф падцерся расейскім сцягам. Пасля музыкант папрасiў прабачэння i
сказаў, што сцяг на сцэне апынуўся выпадкова, ён хацеў кінуць яго ў залу для гледачоў, а па традыцыі «усё, што пакідае сцэну, праходзіць праз штаны басіста».
У суботу паліцыя Анапы апытала Хасселхофа з нагоды «апаганьваньня расійскага сцяга». Матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру для прыняцця працэсуальнага рашэння. Следчы камітэт
гатовы заняцца расследаваннем інцыдэнту. «Калі пракуратурай расследаванне дадзенага цынічнага злачынства будзе даручана СКР, то мы зробім усё магчымае для ўстанаўлення і прыцягнення да
крымінальнай адказнасці ўсіх датычных да яго асоб - ад непасрэдных выканаўцаў да арганізатараў», - цытуе РІА "Навіны" прадстаўніка СКР Уладзіміра Маркіна.
Раней паведамлялася, што дэпутаты «Адзінай Расіі» хочуць прыцягнуць удзельнікаў Bloodhound Gang да крымінальнай адказнасці за «здзек над расійскім
дзяржаўным сцягам». Першым пра гэта заявіў дэпутат Ілля Кастуноў. Член генсавета «Адзінай Расіі» заявіў пазьней, што дзеянні музыканта ўтрымліваюць склад
злачынства па артыкуле аб апаганенні дзяржаўных сімвалаў. У расійскім Крымінальным кодэксе артыкул 329 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 1 года.
У сваю чаргу, губернатар Краснадарскага края Аляксандр Ткачоў заявіў, што «за такія выкрутасы трэба было іх наогул за краты пасадзіць». «А сваімі выбачэннямі,
дарэчы, хай падатруцца», - напісаў Ткачоў у твітэры. Таксама ён распавёў, што аўтобус музыкаў закідалі яйкамі і памідорамі, і выказаў пажаданне да прамоўтараў ніколі больш не запрашаць
Bloodhound Gang у Расію.
Аб адмене выступу гурта на фестывалі Kubana паведаміў міністр культуры Уладзіміра Мядзінскі. «Рок-гурт Bloodhound Gang пакуе валізкі. Выступаць гэтыя ідыёты на Кубані не
будуць», - напісаў ён у сваім твітэры.
Відэазапіс скандальнага эпізоду была выкладзеная ў сеціва. Хасселхоф засунуў сцяг праз шырынку ў штаны, а затым выцягнуў яго ззаду. Пасля гэтага ён кінуў сцяг у залу. «Не расказвайце
пра гэта Пуціну», - заявіў ён пры гэтым.
Таксама ў інтэрнэце з'явіўся відэаролік з выступу Bloodhound Gang у Кіеве 30 ліпеня. Падчас канцэрту саліст групы выкрыкваў са сцэны «Fuck Russia!».