Надзея Саўчанка пазнала па ТБ свайго выкрадальніка і назвала яго імя
Абарона Надзеі Саўчанка абскардзіла пастанову суда аб працягу тэрміну ўтрымання яе пад вартай. Лётчыца таксама пазнала свайго выкрадальніка. Пра гэта ў Twitter паведаміў адвакат Саўчанка Мікалай Полазаў, перадае "Украінская праўда".
"Надзея Саўчанка ўбачыла на ТБ
і пазнала аднаго з яе выкрадальнікаў. Гэта былы камбат, а цяпер кіраўнік ЛНР Ігар Плотніцкі",
— заявіў Полазаў.
Адвакат таксама перадаў Украіне ад Саўчанка словы падзякі за падтрымку і давер.
"Яна дзякуе грамадзянам Украіны за
аказаны давер і падтрымку, якая ёй дапамагае трымацца ў
палоне", — напісаў Полазаў.
Таксама ён паведаміў, што, па словах Саўчанка,
у інстытуце "Сербскага з ёй не праводзяць ніякіх экспертных даследаванняў". Пры гэтым яна абураная зачыненымі судамі без яе ўдзелу.
Як вядома, 27 кастрычніка Басманны суд Масквы падоўжыў да 13 лютага тэрмін утрымання Надзеі Саўчанка пад вартай.