Напад на рэдакцыю «Шарлі Эбдо» адбыўся неўзабаве пасля публікацыі карыкатуры на аднаго з лідэраў Ісламскай дзяржавы
Напад на рэдакцыю тыднёвіка «Шарлі Эбдо» у Парыжы адбыўся праз некалькі гадзін пасля з'яўлення ў твітэры выдання карыкатуры на аднаго з лідэраў групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі, пішуць заходнія СМІ.
На карыкатуры быў намаляваны лідэр баевікоў з ІД, які жадае ўсім «у асаблівасці здароўя».
Некаторыя відавочцы таксама сцвярджаюць, што падчас нападу невядомыя крычалі «Алах Акбар!» і «Мы адпомсцілі за прарока».
Рэдакцыя «Шарлі Эбдо» падвяргалася падпалу ў 2011 годзе пасля аб'явы аб выхадзе нумара, названага
«Шарыят Эбдо» з указаннем на прарока Магамеда як галоўнага рэдактара. У той раз не было ахвяр, але быў узламаны сайт выдання.
У сераду раніцай невядомыя адкрылі стральбу ў будынку рэдакцыі сатырычнага часопіса «Шарлі Эбдо» ў цэнтры Парыжа.
Па апошніх дадзеных, загінулі 12 чалавек. Вядома, што сярод загінулых двое паліцыянтаў і чацвёра карыкатурыстаў выдання.
Нападнікам удалося схавацца.
interfax.by