Падчас тэракту ў Парыжы загінулі таксама двое паліцыянтаў
На офіс сатырычнага штотыднёвіка «Шарлі Эбдо» здзейснілі напад тэрарысты. Мяркуючы па тым, што ў час расстрэлу журналістаў і мастакоў-карыкатурыстаў выкрыквалі людзі ў масках, гэта былі ісламісты.

Нападнікам у выніку атрымалася схавацца. Агулам яны забілі дванаццаць чалавек: дзесяць супрацоўнікаў часопіса і двух паліцыянтаў.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паабяцаў, што злачынцы абавязкова будуць знойдзеныя.
Атаку на журналістаў у Парыжы асудзілі многія еўрапейскія краіны і міжнародныя арганізацыі.
Пра выданне «Шарлі Эбдо» мы пісалі ў 2011 годзе, калі быў здзейснены падпал офісу рэдакцыі
і хакерская атака на рэдакцыйны сайт, якія таксама былі звязаныя з ісламістамі.