Нарвегія адмовілася ад электрастанцыі праз небяспеку для аленяў

Нарвегія адмовілася ад будаўніцтва ветранай электрастанцыі, паколькі яна можа нанесці шкоду дзікім паўночным аленям. Паўднёвыя горы Нарвегіі з'яўляюцца домам для апошніх жыццяздольных папуляцый паўночных аленяў у Еўропе, паведамляе «Радыё Свабода».

Здымак AFP

Здымак AFP


Згодна з праектам міністэрства энергетыкі, пабудова станцыі магутнасцю 120 мегават (МВт) у муніцыпалітэце Байгланд была нацэлена на развіццё бізнесу ў маланаселеным рэгіёне. Аднак яна знаходзіцца ў межах запаведніка, дзе жывуць алені.
Па дадзеных нарвежскага агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя, у паўднёвых гарах Нарвегія налічвае амаль 35 000 аленяў.
За адзін тыдзень лістапада мінулага года каля 110 аленяў у Нарвегіі былі забітыя васьмю грузавымі цягнікамі. У Паўночнай Арктыцы карэнныя жыхары саамы вырошчваюць аленяў для продажу мяса і скуры. Змяненне клімату, з больш частымі замаразкамі і адліга на зімовых пашах, таксама аказвае ўплыў на колькасць аленяў.