Нарвегія не спяшаецца з высновамі па нападзе Брэйвіка

У Нарвегіі праз 5 гадоў пасля забойстваў, зладжаных Андрэасам Брэйвікам, лічаць, што такога кшталту трагедыя больш ніколі не паўторыцца. Вялікіх зменаў у Нарвэгіі падзея не выклікала, асабліва ў пытанні бяспекі.

Фота: Wikimedia Commons

Фота: Wikimedia Commons


Мінула ўжо пяць год пасля злачынства, а наступстваў няма. Нарвежцы перакананыя, што гэта была анамалія, якая ніколі не паўторыцца. Іншага меркавання прытрымліваецца штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.
22 ліпеня 2011 года скрайне правы фанатык Андрэас Брэйвік заклаў бомбу каля ўрадавага будынка ў Осла. Выбух забіў 8 чалавек. Потым злачынца паехаў на выспу Утоя, дзе застрэліў 69 чалавек — удзельнікаў моладзевага з’езду Партыі працы.
Гэта злачынства часта прыгадваецца прэсай, а ўрад плануе паставіць 50 помнікаў ахвярам забойства. Аднак вялікіх зменаў у Нарвегіі гэта трагедыя не выклікала. Асабліва ў пытанні бяспекі.
Год пасля нападу яшчэ абмяркоўваліся пытанні, як зрабіць больш эфектыўнай паліцыю ды як зменшыць варварства ды агрэсію ў грамадстве. Потым усё сціхла. Дагэтуль не рэалізаваныя меры, каб прадухіліць паўтор трагедыі. Працэс мадэрнізацыі ды рэформы паліцыі так і не скончаныя.
Гэта сведчыць пра тое, што ў Нарвегіі Брэйвік успрымаецца як анамалія, якая больш не паўторыцца. Тым больш, што нарвежскае грамадства зноў пэўна сябе адчувае. Гэта народ, які не любіць глядзець у мінулае, толькі ў будучыню, піша выданне. Гэта народ, які павярхоўны ў крытыцы ды настаўлены на пошук кампрамісу.
www.radyjo.net