“Наш дурдом галасуе…”
4 сакавіка Расія выбірае прэзідэнта. Як і кожныя выбары, гэтыя не абышліся без арганізаванай зверху кампаніі за кандыдата ад улады, выканаўцы якой часам у прыступе праяў лаяльнасці пераходзілі мяжу здаровага розуму. Прапануем падборку самых незвычайных акцый у падтрымку Пуціна.
4 сакавіка Расія выбірае прэзідэнта. Як і кожныя выбары, гэтыя не абышліся без арганізаванай зверху кампаніі за кандыдата ад улады, выканаўцы якой часам у прыступе праяў лаяльнасці
пераходзілі мяжу здаровага розуму. Прапануем падборку самых незвычайных акцый у падтрымку Пуціна.
Напачатку лютага хітом у інтэрнэце стала песня таджыкскага спевака Талібджона Курбанханава — “ВВП. Азіяцкі выканаўца няскладна пералічвае ўсе подзвігі і здзяйсненні
Уладзіміра Уладзіміравіча за 12 гадоў. “Начытка ішла на фоне панарамных відаў Масквы. Курбанханаў спявае: “ВВП спас народ, // ВВП оберегает, // ВВП, когда во
власти, // Он стабильность сохраняет.
Серыя спартова-патрыятычных мерапрыемстваў, звязаных з будучымі выбарамі, прайшла ў лютым у Свярдлоўскай вобласці. Уральцы з дапамогай песняў і спартовых дасягненняў агітавалі насельніцтва галасаваць
за Пуціна. Гульцы былі адзетыя ў майкі “Пуцін — наш прэзідэнт! . Сваё рашэнне яны тлумачылі проста: пры Пуціне айчынны хакей зноў стаў займаць першыя месцы на турнірах
сусветнага ўзроўню. Самае цікавае, што за часы Пуціна—Мядзведзева зборная Расіі па хакею не выйграла ніводнага значнага турніру.
У інтэрнэце з’явіўся сайт “Будзільнік Пуціна. Кожны карыстальнік можа ўвесці тэлефонны нумар абанента, якога з раніцы абудзіць званок з голасам Уладзіміра
Пуціна. Самае смешнае, што хутка ў перадвыбарным штабе Уладзіміра Пуціна заявілі, што яны не маюць дачынення да “Будзільніка Пуціна, і назвалі яго правакацыяй. Справа ў тым, што ў
інтэрнэце з’явіліся незадаволеныя каментары тых, каго прэм’ер абудзіў занадта рана.
Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў выклікаў на прыватную гутарку кіраўніцтва буйных рэспубліканскіх СМІ і растлумачыў ім “генеральны курс: “Краіне патрэбен цар. Цар
— гэта мужны чалавек, які адказвае за краіну.
У лютым у сеціве з’явіўся сайт “Ствары плакат Пуціна — падтрымай свайго кандыдата!. Арганізатар — ініцыятыўная група пад назвай “Расія без
Пуціна — Расія без будучыні, якая вырашыла адабраць 10 тысяч крэатыўных малюнкаў і лозунгаў. Большасць крэатыву дастаткова прымітыўная, кшталту слогану «И вновь
продолжается бой, и сердцу тревожно в груди, и Путин такой молодой, и юный октябрь впереди». Аднак ёсць і прарывы. Так, нехта прапанаваў ВВП падчас выбараў выкарыстоўваць лозунг:
“Это он, это он, не ловелас и не шпион.
Улады Уладзівастока і функцыянеры “Адзінай Расіі абвясцілі пра правядзенне ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 4 сакавіка латарэі, на якой будуць разыгрывацца кватэры і аўтамабілі. Пры
гэтым купоны для ўдзелу ў латарэі службоўцы збіраюцца выдаваць толькі прыхільнікам Уладзіміра Пуціна. Тым, хто прагаласаваў за Пуціна, таксама змогуць выдаваць купоны на бутэльку гарэлкі.
Школам у Цверы падчас выбарчай кампаніі было загадана закупіць кнігі пра дзіцячыя гады Уладзіміра Пуціна, напісаныя яго настаўніцай па нямецкай мове Веранікай Гурэвіч. У кнізе “Уладзімір
Пуцін. Бацькі. Сябры. Настаўнік распавядаецца пра дзяцінства Уладзіміра Пуціна, яго школьныя поспехі і праблемы.
На Урале афіцыйныя СМІ прадказалі, хто стане новым прэзідэнтам Расіі па выніках выбараў 4 сакавіка. “Прадракальнікам выступіў вожык з екацярынбургскага заапарка. У звярынцы яго
звычайна выкарыстоўваюць для прадказання надвор’я на вясну (гэтак жа, як у Штатах для гэтых мэтаў выкарыстоўваюць сурка). Перад звярком паклалі пяць фатаграфій кандыдатаў у прэзідэнты
— на чый малюнак устане вожык-вяшчун, той і пераможа на выбарах. Вожык без ваганняў прадказаў расійскаму прэм’ер-міністру перамогу ў першым туры.
У расійскай глыбінцы на рэгіянальным тэлебачанні ў студзені-лютым круціліся ролікі, якія заклікалі ўсіх неабыякавых прыйсці ва ўмоўлены час і падтрымаць “свайго кандыдата. Галоўная
ўстаноўка рэкламы: “Пуцін — народны прэзідэнт! Ролікі павінны мабілізаваць пенсіянераў і працоўны клас на адказ “Маскве, якая зажралася і
“офіснаму планктону. Праўда, складана зразумець, на які ўзровень інтэлекту гэта разлічана. Як, напрыклад, сюжэт пра працоўнага-рыбака, які раніцай пад бурчанне жонкі збіраецца на
падлёдную лоўлю. Але ў апошні момант пакідае ўсе вуды ў хаце і збягае да мужыкоў, якія чакаюць у двары, каб разам паспець на мітынг у падтрымку Пуціна.
Напрыканцы студзеня “Апостальская царква Пуціна пад Ніжнім Ноўгарадам абвясціла прэм’ера рэінкарнацыяй князя Уладзіміра, які хрысціў Русь: “Зараз Уладзіміру
Уладзіміравічу патрэбна нанова пахрысціць нашу паганскую краіну, — сцвярджала матухна Фацінья, заснавальніца секты. Раней абраз Пуціна зараджаў ваду і спрыяў вылечванню рака,
цырозу печані, астмы, сухотаў, скурных і венерычных хвароб і іншых цяжкіх захворванняў.
Пецярбургская секцыя пракрамлёўскага руху “Нашы — група “Сталь — стварыла ў падтрымку Уладзіміра Пуціна каляндар з
“олбанской лексікай. Нагадаем, што “олбанска мова — гэта жаргон карыстальнікаў інтэрнэту. Як след, кожны месяц календара радуе слэнгавай сеткавай
лексікай, якая паведамляе, чаму моладзь будзе галасаваць за Пуціна. Напрыклад, “Я за Пуціна, таму што Яяяяяязь!, “Я за Пуціна, таму што ён мужык блееать,
“Я за Пуціна, таму што ён няшка.
19 лютага рух “Сетка прыхільнікаў Пуціна правяла аўтапрабег. Па вуліцах ездзіў аўтамабіль з надпісам “Три раза для мужика нормально, у якім сядзелі пяць дзяўчын
у сподняй бялізне. Пры гэтым дзяўчыны заявілі, што іх грэе любоў прэм’ера.
Яшчэ адна серыя ролікаў ад крэатыўнай каманды Пуціна выйшла на экраны тэлебачання ў лютым. Кампанія называецца “Першы раз, і бярэ сваім сэксуальным падтэкстам. Сюжэты разгортваюцца
ў кабінетах лекараў (псіхатэрапеўта і гінеколага), з якімі гераіні абмяркоўваюць “свой першы раз. Бліжэй да канца ролікаў становіцца зразумела, што гаворка ідзе пра першыя ў жыцці
дзяўчын выбары прэзідэнта, галасаваць на якіх яны маюць намер выключна па любові — за Пуціна.
Вось такая вясёлая творчая выбарчая кампанія за кандыдата Крамля. Нядзіўна, што па яе выніках Пуцін як мінімум пройдзе ў другі тур.