Настаўнік «X-Factor Belarus» Саседаў адмовіўся ад удзелу ў праекце
Пасля гэтага яму адмовілі ва ўдзеле ў «Славянскім базары».
Настаўнік «X-Factor Belarus» Саседаў адмовіўся ад удзелу ў праекце. Пасля гэтага яму адмовілі ва ўдзеле ў «Славянскім базары».
Тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі ў адным з інтэрв'ю расказаў, што адзін з настаўнікаў «X-Factor Belarus», украінскі і расійскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў адмовіўся ўдзельнічаць у музычным конкурсе з прычыны гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Сёння Саседаў напісаў у сваіх сацсетках, што яму адмовілі ва ўдзеле ў «Славянскім базары» і ўездзе ў Беларусь.
Журналіст мяркуе, што гэта помста за яго адмову быць настаўнікам на БТшным шоу «X-Factor Belarus». Саседаў падкрэслівае, што ён шчыра любіў фестываль і ніколі не заклікаў да байкоту «Славянскага базара». Але цяпер ён хоча гэта зрабіць.
«Вельмі шкада добрых, даверлівых і выдатных людзей Беларусі. Колькі вам яшчэ жыць у гэтым пекле!» — напісаў журналіст.