НАТА забяспечыць Украіну абсталяваннем для кіберабароны на 1 000 000 еўра

Перадача абсталявання адбудзецца ў рамках траставага фонду Украіна — НАТА. Лідэрам траставага фонду кіберабароны ёсць Румынія, якая ўжо закупіла неабходную тэхніку. 

kiber.jpg


Пра гэта заявіла віцэ-прэм'р-міністр у пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Іванна Клімпуш-Цынцадзэ.

Гэта пытанне максімум месяцаў, а я думаю і тыдняў, калі абсталяванне даедзе да Украіны, — адзначыла яна, — Сума перавышае 1 мільён еўра. Украіна апынулася на першай лініі атакі, на першай лініі агню адносна кібератак...  Было праведзенае сур'ёзнае даследванне, вызначанае абсталяванне, якое б дапамагло Украіне найбольш. З нашага боку гэтую дзейнасць каардынуе СБУ.  


Нагадаем, што 27 чэрвеня супраць Украіны распачалася масавая кібератака. Сакратар Рады Нацыянальнай Бяспекі Аляксандр Турчынаў бачыць у гэтым «расійскі след».
Паводле ТСН
.