Некалькі дзясяткаў мігрантаў, якія скарысталіся «беларускім маршрутам», дабраліся да Фінляндыі
Памежная служба Фінляндыі паведамляе, што ў краіне з’явілася 30 мігрантаў, якія скарысталіся «беларускім маршрутам».

Мігранты ў Фінляндыі. Фота: hs.fi
«Праз Беларусь у Фінляндыю прыбылі некалькі дзясяткаў чалавек (30). Сітуацыя стабільная», — паведамляе памежнае ведамства Фінляндыі ў Twitter.
Фінскі бок дадае, што асноўны напрамак руху мігрантаў — гэта Цэнтральная Еўропа.