Неверагодна для нас! Ізраільскі Кнэсет прагаласаваў за самароспуск
Парламент зацвердзіў рашэнне аб самароспуску з-за рознагалоссяў вакол законапраекта пра прызыў артадаксальных іўдзеяў у войска краіны, ініцыятарам якога стаў прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху.
Кіраўнік урада разлічваў, што зможа заручыцца падтрымкай 61 дэпутата, галасоў якіх было б дастаткова для прыняцця закона, аднак гэтага не адбылося, перадае kan.org.il.
Выбары ў парламент пройдуць 9 красавіка. Па апытаннях грамадскай думкі, галоўным фаварытам выбараў будзе партыя Нетаньяху «Лікуд».
Палітык кантралюе партфелі прэм'ера, кіраўніка МЗС, міністра абароны, міністра аховы здароўя і міністра рэпатрыяцыі і інтэграцыі.