Нобелеўскі камітэт адмовіўся супрацоўнічаць з ФІФА
Нобелеўскі камітэт вырашыў спыніць сумесную працу з ФІФА. Партнёрства арганізацый спынена да канца расследавання карупцыйнага скандалу, паведамляе www.dw.de.
![0_18089198_303_00.jpg 0_18089198_303_00.jpg](/img/v1/news/full/0_18089198_303_00.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лагатып ФІФА на будынку арганізацыі ў Цюрыху
Камітэт па прысуджэнні Нобелеўскай прэміі ў Осла вырашыў спыніць усялякае супрацоўніцтва з Міжнароднай федэрацыяй футбола (ФІФА) у сувязі з карупцыйным скандалам, які разгарэўся у футбольнай арганізацыі. Нобелеўскі цэнтр міру паведаміў у панядзелак, 15 чэрвеня, што сумесная праца будзе спыненая да таго часу, пакуль не зменяцца абставіны. Пры гэтым прадстаўнікі камітэта адмовіліся наўпрост каментаваць абвінавачванні ў карупцыі, прад'яўленыя шэрагу функцыянераў ФІФА, паведамляе агенцтва AFP.
Партнёрства Нобелеўскага камітэта і ФІФА пачалося ў 2012 годзе. Арганізацыі сталі родапачынальнікамі ініцыятывы "Поціск рукі за мір", якая заклікае капітанаў каманд жаць адзін аднаму рукі перад матчам і такім жа чынам вітаць суддзяў.