Па справе аб забойстве ў Анкары арыштавана расіянка
Расіянка, якую турэцкія СМІ называюць Кацярынай Б., з'явілася ў справе аб забойстве амбасадара пасля таго, як паліцыя даследавала перапіску Мэўлюта Алтынташа, які застрэліў Карлава.
Па папярэдніх дадзеных, расіянка размаўляла з Алтынташам па тэлефоне і абменьвалася паведамленнямі ў мессенджэры WhatsApp, але ніколі не сустракалася асабіста, паведамляе meduza.
У Турцыі, як лічаць праваахоўныя органы, 33-гадовая Кацярына Б. мела дачыненне да арганізацыі прастытуцыі.
Расіянка ўзята пад варту. Праваахоўныя органы, як паведаміла пракуратура, правяраюць усе магчымыя сувязі паміж грамадзянкай РФ і забойцам амбасадара.
Андрэй Карлаў быў забіты паліцэйскім Меўлютам Алтынташам 19 снежня 2016 года падчас выступу на выставе ў Анкары. Забіўшы пасла, Алтынташ выкрыкнуў некалькі фраз пра баі ў Алепа. Нападнік быў застрэлены паліцыяй на месцы злачынства.
У расследаванні забойства Карлавага прымаюць удзел супрацоўнікі расійскіх праваахоўных органаў. Па факце забойстваў пасла СК РФ узбудзіў крымінальную справу па артыкуле «акт міжнароднага тэрарызму».