Штосьці незразумелае адбываецца вакол Трэцяй канферэнцыі Працоўнай партыі Карэі, якая была анансаваная. Па статуту партыі, галоўныя рашэнні прымаюцца з’ездам, які абірае палітбюро, ЦК. Аднак у гісторыі партыі з’езд праходзіў толькі аднойчы. Як прызнаўся неяк сам Кім Чэн Ір, праводзіць з’езды занадта дорага, бо іх рытуал патрабуе раздачы падарункаў. Таму прыдумалі менш шыкоўны фармат у выглядзе партыйных канферэнцый. Так ці інакш, ад мерапрыемства чакаюць важных рашэнняў. Усе прагназуюць, што на канферэнцыі будзе абвешчана: у Паўночнай Карэі з’явіўся чарговы геній кіраўніцтва. Прычым гэты геній — 26-гадовы Кім Чон Ун — вядома ж, па шчаслівым супадзенні, з’яўляецца малодшым сынам дзейснага генія кіраўніцтва Кім Чэн Іра. Цяпер адбываецца нешта дзіўнае: было заяўлена, што партканферэнцыя збярэцца ў "першай дэкадзе верасня". Прайшло дзве дэкады, і вось пасля пераносу ўсіх тэрмінаў канферэнцыя нарэшце прызначана на 28 верасня. Мерапрыемства пачнецца з затрымкай у 18 дзён, аднак улады ніяк не тлумачаць прычынаў спазнення. Пакуль дамінуюць дзве версіі — Кім Чэн Ір хворы ці ўзніклі праблемы з дастаўкай дэпутатаў у сувязі з нядаўнімі паводкамі.
Па матэрыялах Life Journal