Паўночная Ірландыя. Антытэрарыстычная трывога
У Паўночнай Ірландыі абвешчана вышэйшая ступень пагрозы тэрарыстычных актаў. Такога не было тут з 2004 года. Гэта пры тым, што ўжо дзесяць гадоў галоўныя бакі канфлікту паміж каталікамі і пратэстантамі не здзяйсняюць вайсковых аперацый. Затое іх праводзяць групы, якія не падпісалі мірнай дамовы. Найперш паліцыю турбуе дзейнасць дзвюх радыкальных груповак, якія ў свой час выйшлі з шэрагаў Ірландскай рэспубліканская арміі (IRA) па прычынах нязгоды з курсам на мірны дыялог. Як паведамляюць інфарматары паліцыі, бліжэйшым часам тэрарысты плануюць замах на аднаго з супрацоўнікаў мясцовых судоў.
У Паўночнай Ірландыі абвешчана вышэйшая ступень пагрозы тэрарыстычных актаў. Такога не было тут з 2004 года. Гэта пры тым, што ўжо дзесяць гадоў галоўныя бакі канфлікту паміж каталікамі і пратэстантамі не здзяйсняюць вайсковых аперацый. Затое іх праводзяць групы, якія не падпісалі мірнай дамовы. Найперш паліцыю турбуе дзейнасць дзвюх радыкальных груповак, якія ў свой час выйшлі з шэрагаў Ірландскай рэспубліканская арміі (IRA) па прычынах нязгоды з курсам на мірны дыялог. Як паведамляюць інфарматары паліцыі, бліжэйшым часам тэрарысты плануюць замах на аднаго з супрацоўнікаў мясцовых судоў. Зараз усе суддзі ў рэгіёне ўзяты пад ахову.
Па матэрыялах “El Рais (Іспанія)