Пад Пецярбургам казакі адкрылі помнік «імператару» Пуціну
Прэзідэнт Расіі вылеплены на манер рымскіх імператараў — у тозе і з гербам краіны на медалі.
У Ленінградскай вобласці казачая абшчына на сваім новым хутары пад пасёлкам Агалатава адкрыла помнік Уладзіміру Пуціну.
Бюст са штучнага сінтэтычнага матэрыялу быў створаны ў майстэрні скульптара Паўла Грэшнікава. Пуцін вылеплены на манер рымскіх імператараў — у тозе і з гербам краіны на медалі.
Па словах атамана Андрэя Палякова, кіраўніка асацыяцыі пецярбургскіх казакоў «Ібрыс», як толькі дазволяць сродкі, бюст зробяць у два разы большым, і на гэты раз адліюць у
бронзе.
Паводле задумы аўтара, на галаве ў Пуціна павінен быў быць здымны лаўровы вянок. У выніку, аднак, казакі вырашылі абысціся без яго. «Так ён усё ж такі наш, рускі, а з вянком ну зусім як
рымлянін будзе», — падкрэсліў Палякоў.
nevnov.ru