Пад Славянскам і Краматорскам працягваюцца баі, ёсць забітыя — сацсеткі
Становішча ў Славянску і Краматорску застаецца напружаным, паведамляе korrespondent.net.
![1421300.jpg 1421300.jpg](/img/v1/news/full/1421300.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння, 18 мая, раніцай у сацсетках з'явілася інфармацыя, што пад Славянскам і Краматорскам працягваюцца баі, ёсць забітыя.
У прыватнасці, у сацсетках пішуць: "Кіеў аднавіў наступ на Славянск і Краматорск, працягваюцца баі, ёсць забітыя".
Раней расійскія СМІ, спасылаючыся на намесніка кіраўніка народнага апалчэння Міраслава Рудэнку паведамілі, што паўнамаштабныя баявыя дзеянні ідуць у Славянску і Краматорску, асабліва яны
ўзмацніліся раніцай у нядзелю.