Падчас пандэміі ў свеце пагоршылася сітуацыя з хатнім гвалтам
Кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкалася ў сваім жыцці з фізічным ці сексуальным гвалтам. Больш за тое, 70 працэнтаў забойстваў жанчын былі здзейсненыя іх мужамі ці партнёрамі. То-бок небяспеку нясуць самыя блізкія людзі.
Падчас пандэміі ў свеце пагоршылася сітуацыя з хатнім гвалтам, паведамляе www.polskieradio.pl
Паводле апошняга дакладу ААН «Жанчыны», кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкалася ў сваім жыцці з фізічным ці сексуальным гвалтам. Але гэта дадзеныя да пандэміі, якая яшчэ больш пагоршыла сітуацыю.
Абмежаванне ў выхадзе з дому, ізаляцыя і эканамічная ўразлівасць павялічылі рызыкі хатняга гвалту для жанчын ва ўсім свеце.
Кожная пятая жанчына сутыкалася з гвалтам з боку свайго мужа ці партнёра. Каля 12-15 працэнтаў жанчын пасля 16-годдзя жывуць у адносінах з тымі, хто мае схільнасць да гвалту. 25 працэнтаў злачынстваў, звязаных з гвалтам у дачыненні да жанчын, былі здзейсненыя іх мужамі ці партнёрамі. Больш за тое, 70 працэнтаў забойстваў жанчын былі здзейсненыя іх мужамі ці партнёрамі. То-бок небяспеку нясуць самыя блізкія людзі.
Важна адзначыць, што на бяспеку жанчын не ўплываюць выхаванне, даходы, этнічнае паходжанне, узрост і веравызнанне.
Гэта дадзеныя глабальнага даследавання. Найбольш уразлівыя асобы, якія выхоўваюцца ў няпоўных сем’ях, а таксама адзінокія людзі.