Ціханоўская трапіла ў спіс самых уплывовых жанчын па версіі Financial Times

Газета Financial Times уключыла Святлану Ціханоўскую ў лік 25 самых уплывовых жанчын. Гэты спіс складаецца выданнем штогод.

51400826520_a62505c8de_h.jpg


Ціханоўская трапіла ў яго ў раздзеле «Героі». У публікацыі выдання яна названая яскравым лідарам і заўзятым абаронцам дэмакратыі. Адзначаецца, што Святлана Ціханоўская трапіла ў палітыку ў 2020 годзе, калі яна ўступіла ў прэзідэнцкую гонку пасля арышту яе мужа Сяргея Ціханоўскага, піша REFORM.by.

«Аляксандр Лукашэнка, аўтарытарны кіраўнік Беларусі, недаацаніў як гэтую рашучую жанчыну, так і імкненне сваёй краіны да пераменаў. Неўзабаве дзясяткі тысяч беларусаў з’ядналіся разам з Ціханоўскай, аб’яднаўшыся ў найбуйнейшы апазіцыйны рух краіны за дзесяцігоддзі і, магчыма, у сучаснай гісторыі» — напісала пра Святлану Ціханоўскую намесніца прэм'ер-міністра, міністр фінансаў Канады Крысці Фрыланд.

Яна адзначыла, што нават у выгнанні Святлана Ціханоўская застаецца для беларусаў сімвалам сілы і надзеі.

Разам са Святланай Ціханоўскай у спіс Financial Times патрапілі гендырэктарка СГА Нгозі Аконжа-Івала, старшыня Федэральнай гандлёвай камісіі ЗША ліна Хан, кіраўніца General Motors Мэры Барра, галоўная эканамістка МВФ Гіта Гапінат, старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі, прэзідэнка Тайваня Цай Інг-Вен, гімнастка Наомі Осака, кінарэжысёрка Хлоэ Джао, актрыса Скарлет Ёхансан і іншыя.