Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Пра Макея нічога невядома
Святлана Ціханоўская сустрэлася сёння ў Стакгольме са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт.

«Хоць Беларусь з'яўляецца дзяржавай-удзельніцай АБСЕ, рэжым не прадстаўляе беларусаў. Гэта не гарантуе бяспеку і супрацоўніцтва. На сустрэчы са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт, генеральным сакратаром Раберта Мантэла, офісам я заклікала ў поўнай меры выкарыстаць механізмы АБСЕ, каб пачаць дыялог у Беларусі», — цытуе заяву Ціханоўскай па выніку сустрэчы REFORM.by.
Між тым, беларускае знешнепалітычнае ведамства паведаміла, што ў Швецыю прыляцеў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Плануецца, што ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў МЗС АБСЕ, таксама запланаваны двухбаковыя сустрэчы міністра з замежнымі калегамі і кіраўніцтвам АБСЕ.
Пра сустрэчы Макея з кім-небудзь пакуль не паведамляецца.