Падпісаная дамова на правядзенне з’езду БХД у Палацы культуры МТЗ

Дамова на правядзенне ўстаноўчага з’езду Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Палацы культуры МТЗ у Мінска падпісаная. Пра гэта паведаміў адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі.



1825fe5a2dd8d8631ba780b6c624bc49.jpg

З’езд пачнецца 13 чэрвеня аб 11:00, пачатак рэгістрацыі дэлегатаў і гасцей з’езду — а 09:30.

На з’ездзе плануецца прыняць рашэнне пра рэгістрацыю партыі, прыняць яе абноўленую і пашыраную праграму, абраць кіраўніцтва партыі і абмеркаваць палітычныя кампаніі 2015 года, паведамляе прэс-служба БХД.

Палац культуры МТЗ пагадзіўся на правядзенне з’езду толькі пасля званка з Мінгарвыканкаму. Дагэтуль там збіраліся праводзіць 13 чэрвеня "падрыхтоўчыя працы да магчымага рамонту”.