Паліцыя знайшла фрагменты цела журналісткі Кім Валь

Паліцыя выявіла фрагменты цела шведскай журналісткі Кім Валь, якая загінула ў жніўні падчас плавання на падлодцы «Наўтылус» з вынаходнікам Пітэрам Мадсэнам.

kim.jpg

Вадалазы знайшлі ў моры галаву і ногі журналісткі, якія былі спакаваныя ў пластыкавыя пакеты, паведаміла паліцыя Капенгагена. У пакеты былі пакладзены цяжкія кавалкі металу — на думку следства, для таго, каб яны апусціліся на дно.
Таксама былі знойдзеныя нож і фрагменты адзення жанчыны.
Шведская журналістка Кім Валь знікла 10 жніўня 2017 года. Яна плавала ў моры ў раёне Капенгагена на падлодцы «Наўтылус» разам з уладальнікам судна, дацкім вынаходнікам Пітэрам Мадсэнам. Раніцай 11 жніўня лодка падала сігнал бедства; калі ратавальнікі знайшлі судна, там быў толькі Мадсен. Адразу пасля гэтага лодка затанула.
Пасля знікнення Валь Мадсэна западозрылі ў забойстве. Мужчына спачатку сцвярджаў, што яна сышла на бераг яшчэ 10 жніўня, але потым заявіў, што яна загінула ў выніку няшчаснага выпадку і ён «пахаваў яе ў моры».
22 жніўня паліцыя выявіла жаночае цела без галавы, рук і ног. Экспертыза пацвердзіла, што гэта парэшткі Кім Валь. Пазней на целе былі знойдзеныя сляды 15 нажавых раненняў, у тым ліку ў вобласці грудзей і геніталій.
3 кастрычніка было абвешчана, што на цвёрдым дыску кампутара з офіса Мадс знойдзеныя відэазапісы забойстваў жанчын, якім на камеру адразалі галавы. У паліцыі мяркуюць, што запісы дакладныя, і на іх сапраўды адлюстраваны забойства. Мадсэн настойвае, што не мае да іх ніякага дачынення.
Паводле meduza.io