Палякі адзначаюць Свята Польскага Войска

Сёння, 15 жніўня, на самым высокім узроўні палякі адзначаюць Свята Польскага Войска. Прэзідэнт Анджэй Дуда адкрыў памятную дошку ў гонар "выклятых жаўнераў".

Фота PAP/Leszek Szymański

Фота PAP/Leszek Szymański


Прадстаўнікі вышэйшых польскіх уладаў удзельнічаюць у адзначэнні Свята Польскага Войска ў Варшаве. У святкаванні прымае ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда.
Ён удзельнічаў у набажэнстве за Айчыну, пазней браў удзел у адкрыцці памятнай дошкі на Магіле невядомага жаўнера, прысвечанай «выклятым жаўнерам», а таксама ўсклаў кветкі на Магіле невядомага жаўнера.
Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што насуперак словам камуністычных уладаў, «выклятыя жаўнеры» былі паўнапраўнымі салдатамі Польскага Войска. «Мы нагадваем іх змаганне, калі адкрываем гэтую памятную дошку», — заявіў Анджэй Дуда. “Дошку, якая нагадвае іх змаганне, іх геройства, іх падыход да справы. Яны былі нязломнымі ў абароне Айчыны, у змаганні за незалежнасць Польшчы. Для іх Другая сусветная вайна не стала канцом акупацыі. Для іх змена была толькі ў тым, што замест нямецкіх акупантаў прыйшлі савецкія акупанты”, — адзначыў польскі прэзідэнт.
«Выклятымі жаўнерамі» называюць у Польшчы салдат, якія пасля заканчэння Другой сусветнай вайны змагаліся з савецкай уладай.
www.radyjo.net